РУС БЕЛ ENG

Збяры Беларусь у маім сэрцы

08.11.2023
У кастрычніку 2023 года прайшоў раённы этап абласного грамадска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у маім сэрцы".

Навучэнцы павінны былі правесці краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю. Па выніках даследвання трэба стварыць брашуру, у якой змешчаны матэрыял аб ”Топ-5“ найбольш значных гістарычных, культурных i прыродных асаблівасцях раёна.

Лепшай брашурай "ТОП -5 Расонскага раена" стала работа Ярома Ксеніі, навучэнкі 10 класа ДУА "Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава" - Дыплом І ступені аддзела па адукацыі Расонскага райвыканкама.

Работа прадстаўлена на абласны этап і прайшла ў другі тур ", у якім будзе праводзіцца краязнаўчая анлайн-віктарына.

Жадаем перамогі Ксеніі і яе кіраўніку, Бабіч Наталлі Аркадзьеўне!

Пазнаеміцца з ТОП-5 Расонўчыны можна па спасылцы https://disk.yandex.ru/i/ljZ2EpVAPp2Wpg