РУС БЕЛ ENG

Ад прашчураў - да зор

19.11.2022
Абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі прайшоў у Расонах. Узорны фальклорны калектыў "НЕЖАЧКІ" пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў Вашчанка Алены Мікалаеўны і Мірановіч Алены Фёдараўны прыняў удзел у конкурсных намінацыях.

Віншуем удзельнікаў УФК "Нежачкі" і іх педагогаў з Дыпломам Лаурэата 1 ступені ў аглядзе-конкурсе "Ад прашчураў - да зор!", а таксама танцавальныя пары: Лісава Глафіра і Бандарэнка Віктар, якія атрымалі Дыплом 2 ступені; Аўласенка Кіра і Бандарэнка Нікіта - Дыплом 1 ступені ў конкурсе танцавальных пар.