РУС БЕЛ ENG

На Святкі - свае парадкі!

15.01.2022
З 6 па 19 студзеня беларусы адзначаюць Святкі (Каляды).

Навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра дзяцей і моладзі таксама вырашылі звярнуцца да народных традыцый. Гэтаму было прысвечана мерапрыемства " На Святкі свае парадкі", якое прайшло 15 студзеня.
Навучэнцы з захапленнем паўдзельнічалі ў гульні "Вясёлая хвілінка", адказалі на пытанні каляднай віктарыны і адгадалі калядныя загадкі, паваражылі і падрыхтавалі невялікае тэатралізаванае прадстаўленне "Калядкі".